Главная|Форум » Песенник » Ляпис Трубецкой
Текст песни Курачкi
Захварэлi курачкi, захварэлi свiнкi
Не з чым выпiць румачку: нi каўбас, ні шынкi
На тэлеэкране усё зусiм абрыдла -
З ранiцы да ночы злодзеi ды быдла.
На маей радзiме воўкi воюць
А мая каханая за мяжой
Папараці кветачка не ўзыходзiць
Не выходзiць з варажбой
Прыпеў:
Я цябе ў снах кахаю
Палыхае край нябёс
На цымбалах месяц грае
Памiж лiпачак-бяроз
Паздыхалi пчолы. Нету медавухi
З пьяным пачтальонам танчым у пiўнухе
Раптам падымаю да гары далонi -
Дзе мая надзея, у якiм палоне?
На маей радзiме воўкi воюць
А мая каханая за мяжой
З новым годам чэрцi карагодзяць
За лясамi голас твой
Прыпеў.
Дата: 26.07.11 15:25
Отправил: Fantom
Просмотров: 1126
Поделиться ссылкой: